ПОЛИКЛИНИКА:
пн-пт: 07:30-20:00
сб: 09:00-14:00

РЕГИСТРАТУРА:

8 (01718) 65-6-02

ДЕТСКАЯ
КОНСУЛЬТАЦИЯ:
8 (01718) 65-8-68

COVID-19 ПОЛЕЗНАЯ ИНФОРМАЦИЯ

Семінар “Ранняя дыягностыка анкалагічных захворванняў” прайшоў на базе цэнтральнай раённай бальніцы

By: | Tags: | Comments: 0 | 23 сентября, 2019

Анкалогія… Пачуўшы такі дыягназ, чалавек разумее: пачынаецца адчайная барацьба за жыццё, у якой, на жаль, ён не заўсёды выігрывае. Аднак апошнія даследаванні даюць надзею на выпраўленне сітуацыі. Пра гэта ішла размова ў час семінара на тэму “Ранняя дыягностыка анкалагічных захворванняў”, які прайшоў на базе цэнтральнай раённай бальніцы. 

Адкрыў пасяджэнне, на якім прысутнічалі загадчыкі паліклінік, урачы-анколагі, урачы агульнай практыкі Дзяржынскага, Капыльскага, Пухавіцкага, Нясвіжскага, Слуцкага, Уздзенскага, Стаўбцоўскага раёнаў, першы намеснік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама Зіновій Гозман. Ён адзначыў важнасць такіх сустрэч у барацьбе са страшнай хваробай чалавецтва ХХІ стагоддзя, у лячэнні якой беларуская медыцына дасягнула значных поспехаў.  


Сяргей КРАСНЫ
намеснік дырэктара па навуковай рабоце рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыелогіі імя М. Аляксандрава

— Сёння галоўная задача анколагаў: своечасова правесці скрынінг і дыягнатаваць злаякасныя новаўтварэнні на ранняй стадыі, — паведаміў намеснік дырэктара па навуковай рабоце рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыелогіі імя М. Аляксандрава Сяргей КРАСНЫ. — Мэтазгоднасць скрынінгаў пацвердзілі вынікі шэрагу пілотных праектаў па найбольш распаўсюджаных відах рака. Адзін з іх тычыўся рака прастаты. Ён быў запушчаны ў 2010 годзе ў Маладзечанскім, Салігорскім раёнах і Першамайскім раёне горада Мінска. Удзел у ім прынялі каля 500 тысяч чалавек. Першы этап знізіў выпадкі выяўлення захворвання на 4-й стадыі ў 2,5 раза. У Маладзечна, дзе быў праведзены другі этап, не было пацыентаў з запушчанай формай (раней — амаль паўсотні). Найбольш эфектыўны скрынінг рака малочнай залозы ў жанчын – мамаграфія, якая дазваляе ўбачыць пухліны памерам да аднаго сантыметра. Прымяненне распрацаванай для нашай краіны скрынінгавай праграмы рака тоўстай кішкі дазволіла папярэдзіць развіццё хваробы ў 9% уключаных у скрынінг. Усе выпадкі рака выяўлены на пачатковай стадыі і былі выдалены эндаскапічным метадам без прымянення дадатковых уздзеянняў прамянёвай і хіміятэрапіі. Сёння такім скрынінгам ахоплены 7% насельніцтва, малочнай залозы – 10, прастаты – 40. У бліжэйшы час плануецца пачаць пілотныя праекты скрынінгу лёгкіх і страўніка. 

Прафілактыка анкалагічных захворванняў з’яўляецца актуальным напрамкам супрацьракавай барацьбы. Па адзнаках спецыялістаў, да 80% прычын і фактараў рызыкі ўзнікнення захворвання можна ўхіліць. Рэгулярнае праходжанне прафілактычных аглядаў, абследаванні і ўважлівае назіранне за сабой дазваляе папярэдзіць узнікненне злаякасных пухлін або выявіць хваробу на ранняй стадыі.