Uzda-crb.by
ПОЛИКЛИНИКА

пн-пт: 07:30-20:00
сб: 09:00-14:00
8 (01718) 65-6-02

ДЕТСКАЯ КОНСУЛЬТАЦИЯ

пн-пт: 08:00-18:00
сб: 09:00-14:00
8 (01718) 65-8-68

Гісторыя

Развіццё аховы здароўя Уздзенскага раёна

Сярод абшараў нашай роднай Беларусі раскінуўся маляўнічы куток Уздзеншчына. Мілы сэрцу край, аблашчаны Богам і апеты пісьменнікамі і паэтамі, край незвычайных таямніц, паданняў. Тут з маленькіх раўчукоў, напоўненых жыватворчай энергіяй і гаючай сілай, бярэ свой пачатак наш «Бацька-Нёман», тут жывуць таленавітыя людзі, якія ўславілі гэты край далёка за межамі Радзімы. Уздзеншчыне выпала ўнікальнае права знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Беларусі. І хай гэта не геаграфічны, але ўжо сапраўды культуралагічны, моўны цэнтр рэспублікі.

Першае ўпамінанне пра сяло Узда ў пісьмовых крыніцах адносіцца да XIII ст. Афіцыйная дата заснавання — 8 мая 1494 года.

Гэта край старажытных сівых курганоў і паселішчаў, ўслаўленню ва ўсе часы — ад Кавячынскі і Радзівілаў, што панавалі тут у мінулыя стагоддзі, да таленавітых сучаснікаў, якімі ганарыцца наша зямля.

Уздзенскі раён з адміністрацыйным цэнтрам г. Узда ўтвораны 17 ліпеня 1924 года. Да верасня 1939 года на паўднёва-заходняй ускраіне Уздзеншчыны праходзіла Дзяржаўная мяжа СССР з Польшчай. 25 снежня 1962 года раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была перададзеная ў склад Дзяржынскага, Пухавіцкага і Слуцкага раёнаў.

Свой другі дзень нараджэння раён адзначыў 30 ліпеня 1966 года.

Плошча раёна 1, 2 тыс. кв. км. Тэрыторыя кампактная: з захаду на ўсход 50 км, з поўначы на поўдзень — 36 км, што спрыяе яе засваенню і развіццю.

Па тэрыторыі раёна праходзіць Балтыйска-Чарнаморскі водападзел, па якому праходзіў старажытны гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі».

19 рэк і 23 ручаі належаць да басейнаў Нёмана і Пцічы.

Тут нямала гістарычных месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю выдатных людзей розных эпох.

Уздзеншчына цесна звязана з распаўсюджваннем кнігадрукавання ў Беларусі. У 1572 годзе Сымон Будны, царкоўны рэфарматар, гуманіст, асьветнік, кнігадрукар, надрукаваў тут Біблію на беларускай мове і напісанае ім уступленне да яе, а асветнікі браты Кавечынскія — «Прысвячэнне пану Мікалаю Радзівілу», дзе было пазначана: «Пісана ва Уздзе, року ад нараджэння Сына Божага 1572. Месяца чэрвеня 30 дня».

Наша зямля дала рэспубліцы многіх вялікіх дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, воінскай справы і дзяржаўных дзеячаў.

Уздзеншчына — радзіма 11 акадэмікаў, больш за 20 пісьменнікаў і паэтаў, 30 дактароў навук, 12 мастакоў.

Яе часта называюць «соловьиным краем». Адсюль растуць літаратурныя карані зямлі беларускай. У нашым цудоўным краі ўвабралі ў сябе народную мудрасць сусветна прызнаныя майстры мастацкага слова: Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Пятро Глебка і многія іншыя.

У радаводзе беларускага класіка Янкі Купалы значыцца вёска Забалацце Уздзенскага раёна, дзе нарадзіўся яго дзед Ануфрый. Лёс беззямельнай сям’і Ануфрыя Дамінікавіча Луцэвіча лёг ў аснову драмы «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы. Яго бацька — Дамінік Луцэвіч быў ахрышчаны ў Уздзенскім касцёле ў 1846 годзе.

На Уздзеншчыне нарадзіўся Мошэ Файнштейна (1895-1986) — найбуйнейшы галахічны аўтарытэт габрэйскага народа другой паловы XX стагоддзя ў цэлым і яўрэйства Амерыкі ў прыватнасці.

Уздзеншчына падарыла свету вялікага мастака пачатку ХХ стагоддзя Яўгена Зака, аднаго з вядомых мастакоў «Парыжскай школы», чые творы прадаюцца на аўкцыёнах па рэкордным цэнах, захоўваюцца ў вядомых музеях, экспануюцца на прэстыжных выставах.

У сядзібе Кухцічы нарадзіўся вядомы археолаг Ян Казімір Завіша.

Яго дачка Магдалена Радзівіл займалася мецэнацтвам, грамадска-палітычнай дзейнасцю. З яе падтрымкай выходзілі кнігі Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло, іншых беларускіх аўтараў. У знак падзякі на тытульным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» змешчаны родавы герб Завішаў «Лебедзь». Магдалена адкрыла 3 беларускія пачатковыя школы, ахвяравала сродкі на развіццё рамеснага вучылішча, шпіталя і інш.

Уздзеншчына — радзіма многіх вядомых навукоўцаў, сярод іх вядучае месца займае Якуб Наркевіч-Ёдка які праславіў свой маёнтак Над-Нёман у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя вядомымі досведамі ў галіне медыцыны, навукі, у тым ліку новай на той час яе вобласці — электраграфіі.

Усе яго філасофскія і навуковыя памкненні, у рэшце рэшт, замкнуліся на медыцыне. Урачэбная, навуковая і культурная творчасць сталі для яго непадзельнымі.

Усе мы ведаем, што ў другой палове XIX стагоддзя прыродазнаўчыя навукі атрымалі незвычайнае развіццё. Дасягненні медыцыны, хіміі, фізікі адкрылі новыя магчымасці барацьбы з хваробамі, у прыватнасці, з воспай, чумой, халерай, туберкулёзам. Супрацьстаянне з прыродай таксама складвалася на карысць чалавека. Вялікія перспектывы адкрываў новы від энергіі — электрычнасць.

У створаным у сваім маёнтку санаторыі, які быў адкрыты ім у 1892 годзе, для лячэння нервовых і «слабагрудных» хворых, вучоны выкарыстоўваў для лячэння, вынайдзены ім, новы індукцыйны бескантактавы спосаб электратэрапіі, які быў вядомы ў Еўропе, як «метад Ёдкі».

Пры дапамозе электромассажа Якуб Наркевіч-Ёдка дамагаўся эфекту абязбольвання. Лячэнне было комплексным, яно дапаўнялася святло — і паветра-тэрапіяй, гімнастыкай, кумыса — і кефіра-лячэннем, выкарыстаннем мясцовых мінеральных вод.

Якуб Наркевіч-Ёдка валодаў прыёмамі гіпнозу і выкарыстаў яго разам з музыкай для лячэння.

Некаторыя захворванні вылечваліся ўздзеяннем электрычнасці на біялагічна актыўныя месцы цела — так званыя пункту акупунктуры. Выказванне Якуба Аттановіча: «Магніт таксама можа быць тэрапеўтам» — гэта яшчэ адзін бок яго ўрачэбнай кампетэнцыі.

Санаторый знаходзіўся непадалёк ад цэнтральнай сядзібы, у лесе, і ўключаў адзінаццаць асобных дач з мэбляй і цэнтральны двухпавярховы «кургавз». За лета тут праходзілі лячэнне каля 50 чалавек.

Традыцыі і навуковыя адкрыцці Якуба Наркевіча-Ёдкі працягваюць ураджэнцы Уздзеншчыны, вядомыя навукоўцы ў галіне медыцыны, такія як:

БЯЛЯЕВА (Герасіменка) Людміла Міхайлаўна. Беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

БОНДАР Уладзімір Сільвестравіч. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

МАРКВАРДЭ Мечыслаў Мар’янавіч. Беларускі вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Доктар медыцинских навук, прафесар.

КАРОЛЬ Ігар Міхайлавіч. Беларускі вучоны — оталарынголаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Герасіменка Міхаіл Аляксандравіч. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Кіраўнік гарадскога клінічнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі.

Гісторыя стварэння аховы здароўя Уздзенскага раёна вылічаецца з 1918 года, калі ў гарадскім пасёлку Узда з’явілася адна бальніца на 10 ложкаў, з іх 5 інфекцыйных ложкаў і 5 ложкаў змешаных.

Хворыя абслугоўваліся 1 урачом, 1 акушэрскай, 4 сядзелками-санітаркамі, 1 поварам, 1 прачкай, мелася 1 аптэка з 1 фармацэўтам і адной санітаркай.

На тэрыторыі раёна было 2 фельчарска-акушэрскіх пункты: 1 у. д., Могильное, 1 у в. Слабада.

Дадзеная сетка аховы здароўя праіснавала да 1924 года. З 1928 па 1940 год сетку і кадры аховы здароўя раёна значна пашыраны, ужо было 15 лячэбна-прафілактычных устаноў, у т. л. Уздзенская раённая бальніца на 40 ложкаў, сельская бальніца ў в. Лоша на 12 ложкаў, 4 урачэбныя ўчасткі: д. Могільнае, в. Возера, в. Слабада, в. Цеплень. 8 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, раённая аптэка з павялічаным штатам фармацэўтаў і тэхнічных работнікаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі было спалена інфекцыйнае аддзяленне бальніцы, Лашанская сельская бальніца, разрабавана ўся маёмасць лячэбна-прафілактычных устаноў раёна.

З 1945 па 1950 гады сетка медыцынскіх устаноў была адноўлена і дадаткова разгорнута. У раёне працавала раённая бальніца на 75 ложкаў, 3 сельскія бальніцы на 10 ложкаў, 2 урачэбныя ўчасткі, 9 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, 4 аптэкі (з іх 3 сельскія), раённае санітарна-эпідэміялагічнае аддзяленне.

Да 1955 года сетка медыцынскіх устаноў раёна не павялічылася, але ложкавы фонд павялічыўся да 110 ложкаў. З 1968 года дзейнічае раённая бальніца на 100 ложкаў, супрацьтуберкулёзны дыспансер на 50 ложкаў, пабудаваны ў 1963 годзе, 4 сельскія бальніцы на 25 ложкаў, 2 на 10 ложкаў, 21 ФАП.

У 1968 годзе агульная колькасць ложкаў па ўсіх бальніцах раёна складае 220 ложкаў, у т. л.: радзільных — 30, хірургічных — 30, інфекцыйных — 17, тэрапеўтычных — 63, туберкулёзных — 50.

У 1971 годзе тубдыспансэр рэарганізаваны ў туб-аддзяленне, а ў кастрычніку 1972 года туб-аддзяленне ліквідавана, адкрыты туб-кабінет.

У 1978 годзе ў раёне дзейнічае раённая бальніца на 150 ложкаў (тэрапеўтычных — 40, інфекцыйных — 20, хірургічных — 40, радзільных — 15, гінекалагічных — 5, педыятрычных — 25). Лашанская ўчастковая бальніца на 35 ложкаў, Азёрская ўчастковая бальніца на 25 ложкаў, Магільнянская ўчастковая бальніца на 25 ложкаў.

У 1987 г. скончана будаўніцтва тыпавой цэнтральнай раённай бальніцы магутнасцю на 225 ложкаў і раённай паліклінікі на 250 наведванняў у змену.

 

У верасні 1990 г. на базе цэнтральнай раённай бальніцы, Лашанскай і Азёрскай ўчастковых бальніц, Нёманскай і Хатлянскай амбулаторый створана тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне.

 

.У склад Уздзенскай ЦРБ ўваходзяць:

1) ЦРБ на 166 ложкаў, якая ўключае ў свой склад:

— тэрапеўтычнае аддзяленне 60

— інфекцыйнае аддзяленне 20

— хірургічнае аддзяленне 50

— гінекалагічнае аддзяленне 15

— педыятрычнае аддзяленне 15

— рэанімацыйнае 6

— клініка-дыягнастычная лабараторыя

— аддзяленне прамянёвай дыягностыкі

— кабінет ультрагукавога даследавання

— аддзяленне аднаўленчага лячэння і рэабілітацыі

— стаматалагічнае аддзяленні

— зубапратэзная лабараторыя

2) Паліклініка на 250 наведванняў у змену

3) Урачэбныя амбулаторыі:

— Нёманская амбулаторыя — адкрыта ў 1939 г. Тыпавы будынак пабудаваны ў 1988 г. на 100 наведванняў у змену Абсталявана: рэгістратура, фізіякабінет, стаматалагічны кабінет, кабінет ЭКГ, клініка-дыягнастычная лабараторыя, назіральны кабінет.

— Лашанская амбулаторыя на 25 наведванняў у змену — 1940 годзе Лашанская амбулаторыя знаходзіцца ў будынку былой школы, пабудаванай у 1948 г. Магутнасць амбулаторыі 15 наведванняў у змену. Абсталяваны фізіятэрапеўтычны кабінет, стаматалагічны кабінет, клініка-дыягнастычная лабараторыя, кабінет ЭКГ.

— Азёрская амбулаторыя на 35 наведванняў у змену – 1939 г. Пабудавана ў 1939 г. Магутнасць амбулаторыі 35 наведванняў у змену. Абсталяваны фізіятэрапеўтычны кабінет, стаматалагічны кабінет, дзіцячы кабінет, кабінет ЭКГ, клініка-дыягнастычная лабараторыя, назіральны кабінет.

.

.

.

— Дешчанская амбулаторыя была адкрыта ў 2005 годзе. Магутнасць амбулаторыі на 20 наведванняў у змену. Абсталяваны фізіятэрапеўтычны кабінет, стаматалагічны кабінет, дзіцячы кабінет, кабінет ЭКГ, клініка-дыягнастычная лабараторыя, назіральны кабінет.

.

.

.

— Хатлянская амбулаторыя на 30 наведванняў у змену – 1944 г. Знаходзіцца ў новым будынку пабудаванага саўгасам-камбінатам «Белая Русь» у 1997 г. Абсталяваны фізіятэрапеўтычны кабінет, стаматалагічны кабінет, кабінет ЭКГ, клініка-дыягнастычная лабараторыя, назіральны кабінет.

— З 1954 г. па 1972г. дзейнічала Віркоўская ўчастковая бальніца, якая рэарганізавана ў Віркоўскую медычную амбулаторыю, а з 1981 г. – 2007 год у Віркоўскі ФАП. З 2007 года дзейнічае Гарадоцкая амбулаторыя на 25 наведванняў у змену.

 

 

 

 

4) На 01.01.17 г. у Уздзенскім раёне дзейнічае 19 ФАП:

— Даўгінаўскі ФАП – з 1947 года;

— Каменскі ФАП – з 1955 года;

— Каралеўскі ФАП – з 1970 года;

— Косцяшоўскі ФАП – з 1955 года;

— Кухцічскі ФАП – з 1962 года;

— Лицвянскі ФАП – з 1961 года;

— Любячскі ФАП – з 1966 года;

— Нізоўскі ФАП – з 1952 года;

— Подсадкоўскі ФАП – з 1961 года;

— Прысынкаўскі ФАП – з 1944 года;

— Прусінаўскі ФАП – з 1958 года;

— Сямёнавічскі ФАП – з 1944 года;

— Слабадскі ФАП – з 1945 года;

— Стальбоўскі ФАП – з 1944 года;

— Цялякаўскі ФАП – з 1944 года;

— Цепленьскі ФАП – з 1958 года;

— Талкачэвічскі ФАП – з 1961 года;

— Чурылаўскі ФАП – з 1962 года;

— Зенькавічскі ФАП – з 1957 года.

5) Пункты аховы здароўя:

— пункт аховы здароўя Уздзенскі ГСПЛ

— пункт аховы здароўя з/к «Белая Русь»

6) Бальніца сястрынскага догляду ў в. Цялякава на 25 ложкаў. Адкрыта ў былым будынку школы.

У 2016 г. выкананы бягучыя рамонты ва Уздзенскай ЦРБ (бягучы рамонт сетак водаадвядзення і каналізацыі паліклінікі, добраўпарадкаванне тэрыторыі, бягучы рамонт будынка харчаблока, бягучы рамонт галоўнага корпуса, канферэнцзалы, аддзялення медыцынскай рэабілітацыі, рэнтгенкабінета, бягучы рамонт мяккага даху ў галоўным корпусе, рамонт будынка ФАП у в. Прысынак, в. Касцяшы, в. Кухцічы, в. Чурылава, Азёрскай амбулаторыі, бягучы рамонт ФАП. д. Любяча, бягучы рамонт. д. Каменка, БСУ. д. Теляково).

У ахове здароўя раёна на 01.01.2017 года працуе 81 урач , 264 сярэдніх медработнікаў, усяго 632 чалавек медыцынскага і іншага абслуговага персаналу. На 01.01.2017 г. забяспечанасць лекарамі склала. – 34,89 на 10 тысяч насельніцтва.На 01.01.2017 г. забяспечанасць сярэднім медыцынскім персаналам склала 113,72 на 10 тыс. насельніцтва.

З 81 лекара кваліфікацыйныя катэгорыі маюць 58 супрацоўніка(75,32%), у тым ліку вышэйшую — 5 лекараў, першую – 23 лекара, другую — 30 лекараў.

З 264 сярэдніх медыцынскіх работнікаў атэставаныя 226, што складае 85,61%: з іх вышэйшую катэгорыю маюць 49 медработнікаў, першую -135, другую — 42 медработнікаў.

З мэтай прыцягнення кадраў і замацавання маладых спецыялістаў у Уздзенскай ЦРБ распрацаваны мерапрыемствы кадравай палітыкі:

— павышэнне кваліфікацыі і прафесійнага росту;

— выдзелена жыллё ў аграгарадках сельгасарганізацый: д. Гарадок — 4 хаты, д. Ліцвяны — 2 дамы, в. Сямёнавічы — 1 дом, Райаграсэрвіс — 2 дамы.

— спецыялістам, якія прыбылі з іншых рэгіёнаў, а таксама маладым спецыялістам прадастаўляецца інтэрнат (2 інтэрната). У 2014 г. выдзелена арэнднае жыллё для маладых спецыялістаў — катэдж у г. Узда на 6 пакояў.

Штогод праводзіцца свята для ізноў прыбылых маладых спецыялістаў «Пасвячэнне ў прафесію», традыцыйным стаў конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод медыцынскіх сясцёр, маецца магчымасць рэалізаваць свае здольнасці праз грамадскія арганізацыі, такія як Прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя, «Белая Русь», БРСМ, Савет жанчын, актыўна фарміруецца ў калектыве пазіцыя здаровага ладу жыцця, як асновы духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту.

У Уздзенскай ЦРБ абсталяваны і усталяваны сервер, працуе ўсяго 121 кампутар. Ў лакальнай сеткі працуе 50 камп’ютэрных машын.

У сетцы працуе: ПА «Паліклініка» з падпраграмамі «Статыстыка», «Дэмаграфія», «Аптэка», «Льготныя медыкаменты», у лакальнай, ПА «МАП». Усяго па ЦРБ ПА: прыёмнае аддзяленне, хуткая дапамога, аптэка, льготныя медыкаменты, паліклініка з падпраграмамі, статыстыка, рэгістратура, лекар агульнай практыкі, экспертыза ВН, анкалогія, наркалогія, кадры, грамадскае харчаванне, бухгалтэрыя.

Маецца сайт УАЗ «Уздзенская ЦРБ» (uzda-crb.by), інфармацыя пастаянна абнаўляецца.

Усе амбулаторыі абсталяваны кампутарамі і праграмным забеспячэннем «Лекар агульнай практыкі», падлучаныя да Інтэрнэту, маецца электронная пошта ў кожнай амбулаторыі.

З мэтай павышэння якасці і даступнасці аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна праводзіцца абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, укараняюцца новыя метады абследавання, развіваюцца інавацыйныя тэхналогіі, вырабляецца рэструктурызацыя ложкавага фонду, развіццё амбулаторна-паліклінічнай дапамогі.

Вялікая ўвага надаецца развіццю пазабюджэтнай дзейнасці. Гэта і развіццё платных відаў медыцынскіх паслуг, гуманітарнай і спонсарскай дапамогі.

Сярэдняя працягласць жыцця ў раёне складае 71,6 гады (жанчын 78,0 г., мужчын 65,7 г.).